Царкве “Новае жыццё” прысудзілі штраф у 249 мільёнаў рублёў
Пратэстанцкая царква “Новае жыццё” вінаватая ў нанясенні шкоды навакольнаму асяроддзю і абавязаная кампенсаваць страты ў 249 мільёнаў рублёў. Такое рашэнне вынес сёння Гаспадарчы суд сталіцы, паведамляе БелаПАН. Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў вінаваціў царкву ў тым, што яна забруджвае сваю тэрыторыю нафтапрадуктамі. Таксама “Новае жыццё” абавязана выплаціць 8 мільёнаў дзяржпошліны, якую экалагічнае ведамства заплаціла за зварот у суд.
Прадстаўнікі царквы не прызнаюць сябе вінаватымі.“Новае жыццё” мае намер абскардзіць рашэнне суда ў апеляцыйнай інстанцыі. Але разам з тым пасля такога рашэння суда з’явілася падстава для прыцягнення да крымінальнай адказнасці пастара абшчыны Вячаслава Ганчарэнкі за псаванне глебаў у асабліва буйным памеры.