"БРСМаўцы" спрабавалі справакаваць бойку ў Цэнтральным судзе Мінску
У Цэнтральным судзе сталіцы аднавіўся працэс над 10-цю ўдзельнікамі студзеньскіх акцый пратэсту. Як паведамляе "Наша ніва", у залі суда завязалася патасоўка, якая ледзь
не перарасла ў бойку. Калі людзі пасля перапынку сталі заходзіць у
залю, гэтак званыя БРСМаўцы пачалі піхаць у спіны абвінавачаных па
справе і іх сяброў.
Людзі скандавалі "Ганьба" і патрабавалі выдаліць хуліганаў, але суддзя іх пакінула.
Людзі скандавалі "Ганьба" і патрабавалі выдаліць хуліганаў, але суддзя іх пакінула.