Брэсцкія апазіцыянеры: на месцы забароненага пікету нарматывы не здавалі

Брэсцкія дэмакратычныя актывісты, якім было адмоўлена ў правядзенні інфармацыйнага пікета ў падтрымку палітзняволеных і іх сем’яў, наведалі заяўленае імі адзінае месца правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе — стадыён "Лакаматыў". Паводле тлумачэння гарвыканкамаўскіх ідэолагаў, сёння там мелі здаваць нарматывы супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацый. Гэта і было пазначана як прычына адмовы.

Вось што распавёў Еўрарадыё актывіст Уладзімір Вуек:

"Сёння а 11-й гадзіне на стадыёне нікога не было, апроч аднаго буса сіняга колеру, а ў ім — некалькі людзей у чорнай уніформе з рацыямі. Мы зрабілі фотаздымкі. Відаць, звернемся ў пракуратуру, якая з’яўляецца органам па нагляду за выкананнем заканадаўства".