Брэсцкая моладзь ушанавала памяць паўстанцаў

Брэсцкая моладзь ушанавала памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Да памятнага крыжа каля касцёла ў мястэчку Дамачава, што ў 40 кіламетрах ад абласнога цэнтру, былі ўскладзеныя бел-чырвона-белыя кветкі.

Менавіта ў гэтых мясцінах у 1863 годзе адбыўся бой паміж паўстанцамі і расійскімі рэгулярнымі войскамі. Помнік у выглядзе крыжа быў усталяваны яшчэ ў 1920-х гадах, у паваенны час вернікі выратавалі яго ад знішчэння савецкімі ўладамі.

Прадстаўнікі моладзевых дэмакратычных арганізацый Брэста прынялі ўдзел у малебне за беларускі народ, які ў касцёле адслужыў грэка-каталіцкі святар, паведамляе сайт dzedzich.org.