Больш за 50 беларусаў знаходзяцца цяпер у Японіі
Шмат хто з іх маюць намер бліжэйшым часам пакінуць краіну, якая перажывае наступствы прыроднага катаклізму.
Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Згодна з яго словамі, беларускія грамадзяне, якія пражывалі ў прэфектурах Міягі і Фукусіма, што пацярпелі ад стыхіі ў найбольшай ступені, пакінулі Японію яшчэ да пачатку землятрусу.
Савіных паведаміў, што цяпер у прэфектуры Міягі застаецца адна грамадзянка Беларусі. Яна звязалася з амбасадай у Токіо і паведаміла, што ніхто з яе сям'і не пацярпеў.