Больш 20 чалавек загінулі пры разгоне дэманстрацый у Емене
Паліцыянты адкрылі агонь па маніфестантах, якія спрабавалі прарвацца ва ўрадавы будынак.
Не менш 21 чалавека загінула ў выніку разгону паліцыяй і войскам антыўрадавых дэманстрацый у гарадах на паўднёвым захадзе Емена - Таіз і Хадейда, паведаміла сёння агенцтва Рэйтар.
У Таізе паліцыянты ў панядзелак адкрылі агонь па маніфестантах, якія спрабавалі прарвацца ва ўрадавы будынак. Па дадзеных медыкаў, ахвярамі сутыкнення сталі 15 чалавек, 30 паранена.
У горадзе Хадейда, размешчаным на ўзбярэжжы Чырвонага мора, супрацоўнікі паліцыі і вайскоўцы ў цывільным, пачалі страляць па дэманстрантах, якія ішлі да рэзідэнцыі прэзідэнта краіны Алі Абдаллы Салеха ў гэтым горадзе з патрабаваннем яго звяржэнняя з кіраўнічага паста. Пазней лекары паведамілі, што загінула шэсць чалавек.
Салех абвясціў 18 сакавіка пра ўвядзенне ў краіне рэжыму НС тэрмінам на 30 дзён у сувязі з масавымі антыўрадавымі дэманстрацыямі па ўсёй краіне. НС была ўведзена пасля абстрэлу еменскімі сілавікамі ўдзельнікаў антыўрадавай дэманстрацыі ў сталіцы краіны горадзе Сані, дзе, па дадзеных заходніх СМІ, загінулі больш 50 чалавек і каля 300 атрымалі раненні. Прэзідэнт Емена выказаў шкадаванне ў сувязі са згубай людзей, аднак аспрэчыў сцверджанне, што ў гэтым вінаватыя супрацоўнікі праваахоўных органаў.