Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла
Эскіз роспісу Чырвонага касцёла / irrgangfinearts.de
Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў мінскага Чырвонага касцёла (касцёла святых Сымона і Алены). Іх прадавалі на нямецкім інтэрнэт-аўкцыёне, на што напярэдадні звярнуў увагу тг-канал @spadczyna.
Эскізы зрабіў мастак Юзаф Тэафіл Смалінскі (1865-1927). Яго працы ацанілі ў 1200-1700 еўра за кожную.
Мінскія ўлады нядаўна аб'явілі, што ў першым квартале наступнага года пачнецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла, які забралі ў вернікаў у кастрычніку 2022-га.
irrgangfinearts.de