Беларусы ў КХЛ працягнуць лічыцца легіянерамі
Раней з'яўляліся звесткі, быццам нашыя спартоўцы, як і іх калегі з Казахстана, Арменіі, Кыргызстана, будуць мець асаблівы статус.
Міністэрства спорту Расіі зацвердзіла ліміт на легіянераў для ўдзелу ва ўсерасійскіх хакейных спаборніцтвах. Як інфармуе "Прессбол", у расійскіх клубах КХЛ дапускаецца не больш за пяць хакеістаў, якія не маюць права выступаць за спартыўныя зборныя каманды Расіі, у тым ліку адзін брамнік.
Раней прэс-служба Кантынентальнай хакейнай лігі паведамляла, што для хакеістаў з Беларусі, Казахстана, Арменіі ды Кыргызстана можа быць уведзены адмысловы статус.
Фота: khl.ru