Беларусу забаранілі ўезд ва Украіну на тры гады

Расіяне заявілі, што збіраюцца наведаць сяброўку ў Луганску, а беларус сказаў, што вяртаецца на радзіму. Аднак, як паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на ФСБ Расіі, у беларуса памежнікі знайшлі турыстычны рыштунак, які "яны прынялі за экіпіроўку дыверсійнай групы". Пасля гэтага ўкраінцы збілі траіх затрыманых "рукамі, нагамі і прыкладамі аўтаматаў". Пазней іх вярнулі на расійскую тэрыторыю і забаранілі ўезд ва Украіну на тры гады.



Адзначым, што паводле версіі СБУ Украіны, расіяне і беларус збіраліся папоўніць шэрагі баевікоў, якія захопліваюць адміністрацыйныя будынкі ва ўсходніх украінскіх абласцях.

Фота — Reuters