Беларусу, які жыве ў Польшчы з 17 гадоў, пагражае дэпартацыя
Павел Юшкевіч / Piotr Lampkowski
Беларус Павел Юшкевіч, які жыве ў Польшчы з 17 гадоў, можа быць дэпартаваны з краіны. Мужчыну пазбавілі дазвола на жыхарства і цяпер у яго ёсць месяц на выезд.
11 гадоў таму ён спрабаваў атрымаць польскае грамадзянства, але польскія спецслужбы палічылі яго "пагрозай нацыянальнай бяспецы", таму дакументы Юшкевіч не атрымаў.
На падставе таго ж рашэння нядаўна мужчыну пазбавілі дазволу на жыхарства, якое ён меў з 2008 года.
З заключэннем Агенцтва ўнутранай бяспекі беларус азнаёміцца не можа, бо яно сакрэтнае.
12 студзеня ў справу ўключыўся старшыня гарадскога савета Торуні, дзе Павел Юшкевіч вучыўся і цяпер жыве.