Беларускія валанцёры даставілі ва Украіну гуманітарную дапамогу і пяць аўто
Валанцёры-ўдзельнікі гуманітарнага канвою / @sustrecha_hub
Ва Украіну прыбыў гуманітарны канвой, які быў арганізаваны беларуска-ўкраінскім валанцёрскім цэнтрам "Сустрэча". З Еўропы ва Украіну даставілі гуманітарную дапамогу, а таксама пяць аўтамабіляў, у тым ліку адзін рэанімабіль. Плануецца, што машыны перададуць беларускім і ўкраінскім падраздзяленням у складзе УСУ.
Як адзначыў адзін з удзельнікаў канвою, кіраўнік місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько, "дапамога беларускім добраахвотнікам і Украіне — гэта тое, што аб'ядноўвае беларусаў з самымі рознымі палітычнымі поглядамі, бо перамога Украіны — важны, неабходны складнік для нашай уласнай перамогі".
Нагадаем, гэтым летам беларускія валанцёры пры падтрымцы МЗС Германіі перадалі пяць пікапаў палку Каліноўскага, якія змагаецца супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.