Беларускія хакеісты прайгралі ў другім спарынгу са славакамі. Відэа

Другі матч са зборнай Славакіі ў рамках Еўрачэленджу стаў няўдалым для беларускіх хакеістаў. 18 красавіка беларусы гулялі на выездзе ў Папрадзе і прайгралі 2:5 (0:4, 2:0, 0:1).  У беларусаў шайбамі адзначыліся Андрэй Касціцын і Яўген Кавыршын.

Як заявіў пасля завяршэнне матчу галоўны трэнер гасцей Дэйв Льюіс, гульня была ўпушчаная ў першым перыядзе і беларусы не мелі поспеху ў атацы. Наша каманда выявілася негатовай да таго, што гаспадары будуць цалкам кантраляваць сітуацыю.

У першай сустрэчы, якая прайшла 16 красавіка ў Кошыцы, зборная Беларусі выйграла па булітах — 5:4, нагадвае БелаПАН.

24 і 25 красавіка нашы хакеісты згуляюць у Мінску і Салігорску з нарвежцамі.