Беларускіх студэнтаў-платнікаў адправілі "на бульбу"
Таму, што "платнікі такія ж студэнты, як і астатнія. На іх распаўсюджваюцца ўсе правы і абавязкі". У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце на сельгасработы адпраўляюць па
400 студэнтаў у дзень. Па словах студэнта гістфаку Іллі, за працу ім
абяцалі ажно 15-20 тысяч рублёў:
Ілля: Я вучуся на гістарычным факультэце МГУ Куляшова на платнай аснове. Тыдзень мы ездзілі ў СПК "Кадзіна" на ўборку морквы. Сказалі, што будуць плаціць ад 15 да 20 тысячаў.
Еўрарадыё запыталася ў першага прарэктара магілёўскага універсітэта Міхаіла Вішнеўскага, хіба тое, што чалавек плаціць за адукацыю, не можа вызваліць яго ад "морквы"? Аказваецца, што не. Платнікі нічым не адрозніваюцца ад астатніх.
Міхаіл Вішнеўскі: Студэнты-платнікі такія ж студэнты як і астатнія. На іх распаўсюджваюцца ўсе правы і абавязкі студэнтаў.
Па словах прарэктара, кожны дзень на поле выходзіць каля паўтысячы студэнтаў. Але кожны з іх працуе толькі тыдзень.
Міхаіл Вішнеўскі: Праца ідзе ў дзве змены з 9 да 13 ды з 14 да 18. На кожнай змене каля 200 чалавек. Складаецца дамова. Усе правы студэнтаў пад аховай. Іх кормяць адвозяць на працу і дадому.
Па разліках з-за гэтай "морквы" студэнты прапускаюць каля 6% вучобы, але кіраўніцтва ВНУ не бачыць у гэтым праблемы.
Міхаіл Вішнеўскі: У кожным семестры 18 тыдняў. І пропуск аднаго тыдня - не праблема. Заўжды можна дзесьці дадаць пару і ўсе такое. Калісьці на месяц адпраўлялі, але і тады выкручваліся.
Як даведалася Еўрарадыё, на бульбу ездзяць таксама студэнты Віцебскага універсітэта. Плануюць выгнаць на палі і платнікаў ды бюджэтнікаў Мазырскага педуніверсітэта. Яго прарэктар Сяргей Шчур гаворыць, што гэта дасць маладзёнам жыццёвы досвед:
Сяргей Шчур: Добрая справа, трэба ж дапамагчы сабраць ураджай. Гэта нават карысна для маладога чалавека, таму што дае жыццёвы досвед.
А ў абмен на жыццёвы досвед сельгаспрадпрыемствы атрымоўваюць танную працоўную сілу. Сталічныя ВНУ сваіх студэнтаў на бітву з ураджаем ужо не кідаюць.