“Беларускі фронт”: ці здолее Трамп памірыць Зяленскага з Лукашэнкам — эфір

Ігар Кізім
Падзеі 2020 года, як і падзеі 24 лютага 2022 года, Ігар Кізім сустрэў на пасадзе кіраўніка ўкраінскай дыпламатычнай місіі ў Беларусі. І пасля пачатку расійскай агрэсіі, саўдзельнікам якой стаў лукашэнкаўскі рэжым, Кізім працягваў працаваць надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам Украіны ў Беларусі. Калі ж дыпламатычныя стасункі паміж нашымі краінамі былі практычна спыненыя, дыпламат быў прызначаны амбасадарам па асаблівых даручэннях па Беларусі МЗС Украіны — наладжваў стасункі паміж беларускімі дэмсіламі і супольнасцю і ўкраінскім бокам.
Ці змянілася стаўленне ва Украіне адносна перспектыў наладзіць адносіны з Лукашэнкам і яго рэжымам пасля пачатку ініцыяванага Трампам перамоўнага працэсу па замірэнні з Расіяй? Якія перспектывы выдачы Лукашэнку ордара судом у Гаазе і пры чым тут кантакты паміж Вашынгтонам і Мінскам? Што стаіць за рыторыкай Зяленскага адносна беларускай тэматыкі і ці вераць у Кіеве ў міралюбства Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі, экс-амбасадар па асаблівых даручэннях па Беларусі МЗС Украіны Ігар Кізім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.