Беларускі добраахвотнік ва Украіне і гістарычнае фота
На ўсходзе Украіны змагаюцца разам беларусы, украінцы і байцы з антыпуцінскага легіёна "Свабода Расіі". 9 траўня іх прадстаўнікі зрабілі фота, якое называюць "гістарычным". "Разам адолелі Гітлера, разам адолеем і Пуціна", — пішуць легіянеры.
Байцы батальёна імя Кастуся Каліноўскага паведамляюць, што ўдзельнічалі ў ліквідацыі расійскага снайпера. Яшчэ аднаго снайпера яны ўзялі ў палон.
А ўдзельнікі фармавання, якое мае гучную назву "беларускі полк "Пагоня", дзесьці ў лясах Украіны працягваюць падрыхтоўку.
Байцы палка "Пагоня" / twitter.com/kirillpartizan