Беларуская музыка: міфалогія і рэчаіснасць — стрым з Чарнухам
Аляксандр Чарнуха / фота з сацсетак
Практычна ўсе беларускія музыканты з так званага андэграўнду вымушаныя былі выехаць з Беларусі. Як і незалежныя журналісты і музычныя крытыкі. Але і ў вымушанай эміграцыі яны працягваюць займацца любімай справай: музыканты — пішуць песні, ладзяць канцэрты, крытыкі — крытыкуюць, фанаты — ходзяць на выступы сваіх улюбёных выканаўцаў.
Ці ёсць цікавасць да музыкі ў часы рэпрэсій і ў чаканні ядзернай вайны? Што адбываецца з беларускай культурай: як за мяжой, так і ўнутры Беларусі? На карысць ці на шкоду будзе беларускай музыцы (і крытыцы) эміграцыя? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае пісьменнік, музычны крытык Аляксандр Чарнуха.