Беларускае войска атрымала новыя аптэчкі
Новыя аптэчкі / t.me/modmilby/
Беларускае войска атрымала новыя беларускія аптэчкі. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, у першай партыі 1000 камплектаў. Іх прадказальна перадалі вайскоўцам сіл спецыяльных аперацый.
Новыя беларускія аптэчкі паказалі восенню 2022-га. У пачатку студзеня 2023 года падчас паездкі на Абуз-Лясноўскі палігон Аляксандр Лукашэнка пахваліўся новымі вайсковымі аптэчкамі і сказаў, што яны "лепш за натаўскія". Партыю перадалі расійскім вайскоўцам, якія там праходзілі падрыхтоўку. Для беларускіх вайскоўцаў аптэчкі падрыхтавалі да канца лютага. Але нават для сіл спецаперацый іх замала.
t.me/modmilby/