Беларусь выдзяляе 500 тысяч долараў на гуманітарную дапамогу Японіі
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Японіі, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Савет Міністраў даручыў Міністэрству фінансаў да 10 красавіка выдзеліць Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі у Японіі 500 тысяч долараў на аказанне гуманітарнай дапамогі Японіі, пацярпелай ад стыхійнага бедства, паведамляе БЕЛТА.