Беларус расказаў, як удзельнічаў у супраціве расіянам на акупаванай Херсоншчыне
Валянцін Ярмоленка / tsn.ua
ТСН распавяла пра сям'ю Валянціна Ярмоленкі з Херсона, якая ўдзельнічала ў супраціве расіянам падчас акупацыі. Галоўны герой рэпартажу — беларус, яго жонка — ўкраінка. Яны ратавалі людзей ад ФСБ і дапамагалі ўкраінскім вайскоўцам. Падкрэсліваецца, што ўкраінскі сцяг Ярмоленкі не знялі падчас расійскай акупацыі, нават калі расіяне арыштавалі за ўдзел у падполлі іх унука. Цяпер на фронце за Украіну ваюе іх сын (вярнуўся з Польшчы, дзе быў на заробках), а таксама унук, брат і двое пляменнікаў.
"Нікуды я адсюль ужо не паеду, — кажа Валянцін Ярмоленка. — Калі будуць кацапы лезці, пайду, вазьму аўтамат...".