Беларусь, Казахстан і Расія з 1 студзеня 2010 года ўводзяць Адзіны мытны тарыф

Беларусь, Казахстан і Расія з 1 студзеня 2010 года ўводзяць Адзіны мытны тарыф. Такое рашэнне прынялі 27 лістапада ў Мінску прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі.  Як інфармуе БЕЛТА, паўнамоцтвы па фармаванні Адзінага мытнага тарыфу перадаюцца наднацыянальнаму органу — Камісіі Мытнага саюза. З 1 ліпеня 2010 года пачне функцыянаваць мытная тэрыторыя Беларусі, Казахстана і Расіі. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, сёння прынятыя рашэнні па ўвядзенні першых ключавых элементаў Мытнага саюза.

На думку кіраўніка Беларусі, стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы з'яўляецца натуральным шляхам развіцця эканамічных адносін паміж краінамі.