Багданкевіч: Чакаў, што ЕС зробіць заяву пра спыненне крэдытавання
Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Багданкевіч і не спадзяваўся на тое, што 31 студзеня аб’яднаная Еўропа пойдзе на нейкія іншыя абмежаванні, акрамя візавых. Вось што ён распавёў у інтэрв'ю Еўрарадыё:

“Я лічыў, што наўрад ці Еўропа, у якой 27 дзяржаў, прыме эканамічныя санкцыі, улічваючы, што ў іх розныя інтарэсы. Бо санкцыі — гэта зброя, вострая з двух бакоў. Напрыклад, абмежаванні па хлорыстым каліі ўдарылі б па Эстоніі, па Латвіі. Тая ж сітуацыя з нафтапрадуктамі. Таму вылікіх чаканняў у мяне не было, і расчараванне меншае”.
Здзівіла Станіслава Багданкевіча тое, што еўрапейскія міністры ні словам не згадалі ў сваёй заяве міжнародныя крэдыты, выдачу якіх Беларусі раней меркавалася прыпыніць. “Але такія заявы могуць прагучаць, калі Беларусь звернецца з канкрэтнымі праектамі па крэдытаванні ў сусветныя фінансавыя арганізацыі. Тыя ўлічаць сітуацыю ў Беларусі, а ў тым ліку і наяўнасць палітзняволеных”, — мяркуе Багданкевіч.