"Апошні дыктатар" спрабуе пасватацца да Захаду
Ян Чэнскі і Стэфан
Вагсціл пра змены, здольныя стварыць перспектывы для інвестараў Беларусь вельмі падобная на былы Савецкі Саюз. Ленін узвышаецца на
пастаменце ў цэнтры горада, КДБ усё яшчэ называецца КДБ, а эканоміка застаецца ў руках
дзяржавы, падпарадкаванай аўтарытарнаму кантролю аднаго лідэра.
Нягледзячы на Макдоналдсы, мэрсэдэсы і Інтэрнэт, гэта краіна, у якой савецкія лідэры адчувалі бы сябе як дома. Аднак змены блізка. Дыктатарскі рэжым, пабудаваны прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам з дапамогай шчодрай расійскай падтрымкі, знаходзіцца пад ціскам Масквы - і Мінск адказвае спробамі прымірэння з Захадам.
54-гадовы Лукашэнка не паслабіць сваёй бязлітаснай хваткі. Ён жартуе, што з'яўляецца "апошнім дыктатарам" у Еўропе. Аднак, нягледзячы на перакананасць у сваёй папулярнасці, ён можа быць гатовы змякчыць сваё рэпрэсіўнае кіраванне і лібералізаваць эканоміку, прадставіўшы доступ замежным інвестарам у абмен на падтрымку Еўрасаюза і ЗША.
Працяглая хваля эканамічнага росту, якая падсілкоўваецца энергетычным бумам у Расіі, выставіла эканамічныя абмежаванні, уведзеныя дзяржавай, на першы план. Асноўная частка экспарту ў Расію - машыннае абсталяванне, напрыклад, трактары, на якія не знаходзіцца шмат пакупнікоў у іншых краінах. Прадпрыемствы, якія церпяць нястачу ў заходнім капітале, патрабуюць рэформаў і прыватызацыі, а дзяржаўныя чыноўнікі спадзяюцца атрымаць прыбытак ад іх продажу.
Аднак незразумела, чым скончыцца дыпламатычная гульня Лукашэнкі ва ўмовах сусветнага эканамічнага крызісу, намераў Расіі зноў зацвердзіцца ў рэгіёне і няўпэўненасцю Захаду ў тым, як лепш паступіць з Масквой.
Расійская інтэрвенцыя ў Грузію паказала, што Крэмль гатовы падняць зброю. Ніхто не чакае нападу Расіі на Беларусь, але дыяпазон магчымых дзеянняў Расіі пашырыўся. Расійскія нацыяналісты патрабуюць ад Лукашэнкі выканаць старыя абяцанні далучыць Беларусь да Расіі - абяцанні, якія ён больш не жадае выконваць.
Становішча Беларусі настолькі складанае, што нават некаторыя апазіцыйныя лідэры, супернікі Лукашэнкі, сцвярджаюць, што варта быць на ягоным баку хаця б да наступных прэзідэнцкіх выбараў у 2011 годзе. Аляксандр Мілінкевіч, лідэр руху "За Свабоду" і апазіцыйнага альянсу, кажа: "Мы з Лукашэнкам ляцім на адным самалёце, і нам варта быць асцярожнымі, каб не разбіць самалёт пры змене пілота".
Усё гэта адгалоскі першага дзесяцігоддзя кіравання Лукашэнкі. Прыйшоўшы да ўлады ў 1994 годзе, былы дырэктар калгасу атрымаў прыбытак ад танных расійскіх нафты і газу і пабудаваў дзяржаву дабрабыту, ахаваўшы народ ад беспарадкаў, якія ахапілі рэгіён. Схема працавала, пакуль Расія была слабая, але стала даваць збоі пасля прыходу Ўладзіміра Пуціна (былога прэзідэнта і цяперашняга прэм'ер-міністра) да ўлады і адраджэння Расіі.
Пасля таго як расійскія субсідыі склалі 30% ВУП Беларусі, Крэмль павысіў кошты на газ і пачаў абкладаць падаткам пастаўкі нафты. Пастаўкі газу былі перапыненыя ўзімку 2006-2007. Беларусі прыйшлося прадаць “Газпраму” (расійскаму газаваму манапалісту) палову акцый Белтрансгаза за 2,5 мільярда долараў, каб разлічыцца з даўгамі.
З-за таго, што Мінск пагадзіўся перайсці на еўрапейскія цэны на газ да 2011 году, даўгі краіны накопліваюцца, і Беларусь зноў просіць у Расіі 2-мільярдны крэдыт. "Гэта проста з Расіяй. Яны дадуць нам крэдыт, які мы патрацім на іх газ, і пры гэтым застанемся павінны", - кажа Леанід Заіка, незалежны эканаміст.
Масква павялічвала палітычны ціск з 2006 года. Пуцін і цяперашні прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў, паспяхова процістаялі спробам Захаду далучыць Украіну і Грузію да НАТО. Мінск вырашыў палепшыць стасункі з ЗША і Еўрасаюзам напачатку гэтага года. У адказ на гэта яны запатрабавалі паслаблення рэпрэсіўнага рэжыму Лукашэнкі, вызвалення палітычных вязняў і правядзення сумленных дэмакратычных выбараў.
Прэзідэнт выпусціў апошняга палітычнага вязня ў жніўні і паслабіў правілы выбарчай кампаніі. Аднак ягоныя спробы палепшыць свой імідж праваліліся, калі міжнародныя назіральнікі палічылі, што выбары не адпавядалі дэмакратычным стандартам, а апазіцыя не змагла атрымаць ніводнага крэсла ў парламенце. Еўрасаюз адказаў часавым зняццем уязных санкцый з 36 беларускіх чыноўнікаў і прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Аднак Еўрасаюз асцярожны ў сваіх наступных дзеяннях. Адзін з еўрапейскіх дыпламатаў у Мінску адзначыў: "'Гэта не імкненне да рэформаў і дэмакратыі, гэта неабходнасць працягваць гуляць у вельмі складаную гульню, распачатую Лукашэнкам шмат гадоў таму".
Гэта прывяло да невялікага пацяплення ў стасунках з Захадам, але расійскі ціск застаўся ранейшым. Масква жадае, каб Беларусь прызнала незалежнасць двух сепаратысцкіх рэгіёнаў Грузіі - Абхазіі і Паўночнай Асеціі. Лукашэнка не жадае рабіць Беларусь першай постсавецкай рэспублікай, якая пайшла на павадку ў Расіі. Крэмль таксама жадае ад Беларусі супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы адказу ЗША, якія плануюць стварыць ракетныя базы ў Польшчы і Чэхіі. Гэта можа выражацца ў размяшчэнні расійскіх ракетаносьбітаў у Беларусі.
"Мы не бачым ваеннага сэнсу ў сістэме [ЗША]", - сказаў Сяргей Мартынаў, беларускі міністр замежных спраў.
Некаторыя беларусы асцерагаюцца, што Масква і Мінск занадта зблізіліся, каб радзяліцца цяпер. "Інтэграцыя з Расіяй зайшла так далёка, што мы знікнем, калі яна працягнецца", лічыць Віктар Марціновіч, рэдактар незалежнага штотыднёвіка "Белгазета".