Апазіцыянеры ў акруговых выбарчых камісіях падпісалі амаль усе пратаколы
Яны кажуць, што на іх этапе ўжо нічога не вырашалася. А ва ўчастковых камісіях, дзе, нібыта, можна было нешта зрабіць, працавалі толькі на некалькі апазіцыянераў болей, чым у акруговых. Падчас нядаўніх выбараў у склад акруговых выбарчых камісій патрапілі 42 апазіцыянеры (каля 3% ад агульнай колькасці сяброў 110 камісій). Гэта, нібыта, мусіла сведчыць пра “дэмакратычнасць” выбараў. Аднак выніковыя пратаколы, за невялікім выключэннем, падпісалі ўсе прадстаўнікі апазіцыі.
“Ну а што я магла зрабіць?”, — паскардзілася Еўрарадыё Людміла Дзенісенка. Яна ўваходзіла ў склад акруговай камісіі па Брэсцкай вобласці ад апазіцыйнай Партыі камуністаў Беларускай.
Людміла Дзенісенка: “Акруговая камісія, гэта такое месца, дзе ты сядзіш толькі як прымальнік дакументаў. Вось у нас Жабінка раён і горад, і Маларыта раён і горад... Два члены камісіі выязджалі туды, прымалі бюлетэні ў райвыканкаме і прывозілі іх. А што там рабілася, як там прымалася, сарціравалася.... я, напрыклад, нічога не магу сказаць”.
Спадарыня Дзенісенка лічыць, што ў акруговыя камісіі не варта было ўвогуле адпраўляць людзей. З ёй згодны і іншы апазіцыйны член акруговай камісіі (Мінск), прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яўген Лемеш:
“Калі адзін прадстаўнік апазіцыі знаходзіцца ў акруговай камісіі, тым больш у акруговай, а не ва ўчастковай, то тут казаць няма пра што. Акруговыя камісіі працуюць выключна статыстамі – падлічваюць, якія пратаколы прынеслі. Асноўныя праблемы ўзнікаюць ва ўчастковых камісіях”.
Пакуль не будзе прадстаўнікоў апазіцыі ва ўчастковых камісіях, нічога не зменіцца, кажа Яўген Лемеш. Пра тое самае кажуць і вынікі па ўчастках.
На тых участках, дзе прысутнічаў хаця б адзін назіральнік ад апазіцыі вынікі кардынальна адрозніваліся ад астатніх, кажа Еўрарадыё прадстаўніца ПКБ Людміла Дзенісенка:
“Па гэтай акрузе ішоў наш кандыдат – Анатоль Новік. Я паглядзела, там дзе сядзелі нашыя назіральнікі, то там у яго было па 30% галасоў, а на іншых, маленькіх участках, там было ўвогуле – напрыклад, 10 чалавек за Новіка і 150 – за кандыдата ад уладаў...”.
Па словах Людмілы Дзенісенка, тая ж карціна была і з датэрміновым галасаваннем:
“Мы параўноўвалі. Па датэрміновым галасаванні Новік набірае 10%, Федарук – 90%. А ў дзень выбараў у іх пароўну галасоў...”.
Нават на тых участках, дзе прысутнічалі назіральнікі ад апазіцыі, да падліку галасоў іх не дапусцілі, паскардзілася Людміла Дзенісенка:
“У нас на ўчастках сядзелі назіральнікі, яны напісалі акты, што іх да падліку не дапусцілі. Яны сядзелі на адлегласці 10 метраў. Праўда, на маленькіх участках яны стаялі побач, але што там падлічваць, калі з 300 чалавек 200 ужо прагаласавала датэрмінова. А калі выбаршчыкаў было каля двух тысяч, то там ужо ўвогуле не падпускалі”.
Былі і тыя члены камісіі, хто пратаколы не падпісаў. Пра гэта Еўрарадыё паведамляла раней. Але і яны гэтым нічога не дамагліся. Высветлілася, што калі член камісі не падпісаў пратакол, гэта… нічога не азначае. Вось што кажа сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік:
“Ну не падпісаў... Ці мала па якой прычыне непадпісаў... Ці то адсутнічаў у момант падпісання пратаколаў, ці то ўвогуле не прысутнічаў на паседжанні? Таму, рэкамендуецца пратаколы падпісваць кожнаму. Але калі член камісіі не згодны з рашэннем большасці членаў камісіі, ён падпісвае. А супраць свайго прозвішча піша – маю асобае меркаванне”.
Але якія могуць быць асобыя меркаванні, калі ён бачыць толькі пратакол. І не бачыць, як гэта ўсё адбывалася. Што-небудзь можна было б зрабіць, калі ва ўчастковых камісіях было б хаця б па аднаму чалавеку, - такое меркаванне выказалі апазіцыйныя члены акруговых камісій, з якімі гутарыла Еўрарадыё.