Андрэй Саннікаў сёння адзначае народзіны — у турме

Свой дзень нараджэння палітык сустракае ў СІЗА КДБ як абвінавачаны ў арганізацыі масавай акцыі пратэсту дэмакратычных сіл 19 снежня ў Мінску.

Жонка палітыка Ірына Халіп таксама знаходзіцца пад следствам, але яе перавялі пад хатні арышт.

Перад днём народзінаў у СІЗА КДБ адмовіліся прыняць перадачу для Андрэя Саннікава, яшчэ адзін падарунак "паднесла" палітвязню Мінская гарадская калегія адвакатаў, якая выключыла са свайго складу ягонага абаронцу Паўла Сапелку, перадае Радыё Свабода.