Амерыканская амбасада ў Мінску прыпыніла выдачу візаў
На сайце амбасады ЗША з’явілася паведамленне, што ў цяперашні час урад Злучаных Штатаў Амерыкі разглядае рэкамендацыю Міністэрства замежных спраў Беларусі ад 17 сакавіка аб скарачэнні штату Амбасады ЗША ў Мінску. “У сувязі з гэтым разгляд візавых заяў часова прыпынена, так як у
цяперашні час нашыя рэсурсы накіраваныя на іншыя прыярытэты. Некаторыя
ужо прызначаныя візавыя сумоўі былі адкладзеныя. Далейшая інфармацыя
будзе прадастаўленая, калі будуць вызначаныя магчымасць і аб’ёмы
прадастаўлення візавых паслугаў Амбасадай ЗША”, - паведамляецца на
сайце амбасады.
Нагадаем, паводле згаданых рэкамедацыяў МЗС Беларусі на мінулым тыдні нашую краіну пакінула амбасадарка ЗША Карэн Сцюарт.
Нагадаем, паводле згаданых рэкамедацыяў МЗС Беларусі на мінулым тыдні нашую краіну пакінула амбасадарка ЗША Карэн Сцюарт.