Амбасадар Літвы прыняў маці беларускіх палітвязняў

Як паведаміла БелаПАН Галіна Сіўчык, маці Вячаслава Сіўчыка, у сустрэчы прымалі ўдзел Клаўдзія Буланава, Марына Лобава, Алена Ліхавід. Удзельнікі сустрэчы выказалі вялікую трывогу за лёс і здароўе сваіх дзяцей, асабліва цяжка хворага Дзмітрыя Буланава. Маці зняволеных звярнуліся да літоўскага дыпламата па падтрымку.

Эдмінас Багдонас паведаміў, што амбасада Літвы ўважліва сочыць за ўсімі падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі пасля разгону дэманстрантаў 19 снежня ў Мінску. Літоўскія дыпламаты будуць прысутнічаць на судах па справах іх сыноў, запэўніў амбасадар.