А.Казулін не супраць з'яўлення фракцыяў у БСДП (Грамада)
Аляксандр Казулін не супраць таго, каб ва ўзначаленай ім Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) была створаная партыйная фракцыя. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на дачок палітвязня. Па словах Вольгі Казулінай, яе бацька лічыць, што калі хтосьці незадаволены дзеяннямі цяперашняга кіраўніцтва партыі, ён мае права выказаць сваё меркаванне. А калі такіх людзей шмат, яны маюць права стварыць фракцыю. В.Казуліна заявіла, што яна сама мае намер прыняць актыўны ўдзел у стварэнні партыйнай фракцыі.
Нагадаем, што пра стварэнне ў БСДП (Грамада) фракцыі "За ўнутрапартыйную дэмакратыю" было абвешчана ў красавіку. Па звестках сябра партыі Віктара Крываля, у склад аргкамітэта па стварэнні фракцыі ўвайшлі прадстаўнікі Мінскай гарадской, Магілёўскай і Мінскай абласной партыйных арганізацый. Стваральнікі фракцыі незадаволеныя стылем кіраўніцтва некаторых цяперашніх кіраўнікоў прэзідыўма ЦК БСДП (Грамада), а таксама "атмасферай інтрыг, паклёпу і ўнутранай барацьбы".