Адзінства: чым перашкаджае Пазняку “гнілая калода” Офіса Ціханоўскай — эфір

Алесь Пашкевіч / Еўрарадыё
Беларусы здатныя і здольныя практычна на ўсё: і выжыць у эміграцыі, і пабудаваць на валанцёрскіх пачатках “сваю нацыянальную беларускую грамадзянскую супольнасць”, і навучыць Трампа правільна весці перамовы па вызваленні беларускіх палітвязняў, і шмат яшчэ чаго. Засталося адно: “ліквідаваць галоўную перашкоду – ОСЦ (Офіс Святланы Ціханоўскай), які ляжыць гнілой калодай на шляху беларускага развіцця і барацьбы за вольную Беларусь”.
Што не так з адзінствам у беларусаў і чаму яны ніяк не могуць аб’яднацца? Ці напаткае беларускую дыяспару гэтая адзінства ў выпадку самароспуску Офіса Ціханоўскай ды іншых структур “газпрамаўскай апазіцыі”? Ці ёсць падставы меркаваць пра здольнасць дыяспар “пабудаваць на валанцёрскіх пачатках сваю нацыянальную беларускую грамадзянскую супольнасць”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык Алесь Пашкевіч у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.