Адвакаты Еўропы напісалі ліст міністру юстыцыі Галаванаву

Савет адвакацкіх аб'яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы звярнуўся да міністра юстыцыі Беларусі Віктара Галаванава з адкрытым лістом.

У тэксце ліста, падпісанага прэзідэнтам савета Жоржам-Альберам Далем, размешчаным на афіцыйным сайце Беларускага дома правоў чалавека ў Вільні, заклікаюць аднавіць адвакацкія ліцэнзіі Паўлу Сапелку, Уладзіміру Тоўсціку, Тамары Гараевай, Таццяне Агеевай і Алегу Агееву.

Савет разглядае ануляванне ліцэнзій пяці адвакатам Мінскай гарадской калегіі адвакатаў як "наўмысную спробу ўрада перашкодзіць правядзенню справядлівага суда" над удзельнікамі падзеяў 19 снежня, перадае БелаПАН.