5 сакавіка адкрыецца цэнтр прамоцыі беларускай культуры "Шчыты"
Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў былым будынку школы ў Шчытах-Дзенцялове на Беласточчыне афіцыйна адчыніць свае дзверы 5 сакавіка.
Ідэя ператварыць апусцелы будынак школы ў сучасны цэнтр культуры належыць Саюзу беларускай моладзі.
Як адзначыў Міхась Сцепанюк, старшыня Саюзу і журналіст радыё "Беласток", пачынаючы з сакавіка ў цэнтры будуць ажыццяўляцца першыя праекты. "Кожныя два тыдні, кожны тыдзень будзем сустракацца з цікавымі людзьмі – сустрэчы будуць пра гісторыю, рукадзелле... Напрыканцы сакавіка ў Шчытах адкрыецца тэатральная сцэна – мы хочам, каб з’явіліся акцёры, якія будуць паказваць свае спектаклі, у большасці для дзяцей", - распавёў Сцепанюк, паведамляе Радыё Рацыя.