34-гадовы магілёвец "замініраваў" будынак аблвыканкама

У Магілёве затрымалі 34-гадовага мужчыну, які паведаміў, што ў будынак аблвыканкаму закладзенае выбуховае прыстасаванне.
Як перадае БЕЛТА, анаінмнае паведамленне паступіла 20 снежня ў 22.23. На месца здарэння выехалі прадстаўнікі праваахоўных органаў, МНС, сапёрная група в/ч 6713 і медыкі.
З будынка былі эвакуяваня тры чалавекі. Быў перакрыты рух па праезнай частцы па вуліцах Першамайскай, Язерскай, Ленінскай і праспекце Міра. Аднак спецыялісты не выявілі выбухованебяспечных рэчываў і прадметаў.
Мужчыну, які паведаміў пра мініраванне, затрымалі. Праводзіцца праверка.
Фота: БЕЛТА