31 жніўня стане вядомы сапернік барысаўскага БАТЭ ў Кубку УЕФА

Сапернік барысаўскага БАТЭ па Кубку УЕФА стане вядомы 31 жніўня ў Манака. Пасля таго, як беларускі клуб выбыў з Лігі чэмпіёнаў, ён працягвае выступленні на еўраарэне.  Жэраб’ёўка матчаў 1-га раўнда Кубка УЕФА пачнецца а 14-й гадзіне па беларускім часе.
40 пераможцаў 1-га раўнда выйдуць у групавы турнір, дзе з дапамогай жэраб’ёўкі ўтвораць 8 групаў па 5 камандаў. Яны і павядуць змаганне за ганаровы трафей.

Прессбол