20 тысяч акцый пратэсту прайшло ў Грэцыі за чатыры гады

Згодна з пагадненнямі з Еўрапейскім цэнтральным банкам, Еўракамісіяй і МВФ, Грэцыя атрымала 240 мільярдаў еўра. У абмен на крэдыты ўрад краіны паабяцаў праводзіць захады жорсткай эканоміі. У выніку ўзровень жыцця грэкаў знізіўся амаль удвая, дзясяткі тысяч чалавек страцілі працу, беспрацоўе перавысіла 27%. Прафсаюзы сцвярджаюць, што такая палітыка разбурыла дзяржаўны сектар эканомікі, сацыяльную дзяржаву, паведамляюць замежныя СМІ.



Незадаволенасць грэкаў і прывяла да шматлікіх масавых акцыяў пратэсту, якія нярэдка выліваліся ў сутычкі з паліцыяй.