20 траўня ў Беларусі прагназуюць дажджы і навальніцы
У пятніцу, 20 траўня, у Беларусі будза воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер чакаецца пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 вышэй за нуль, удзень прагназуецца +15...+21, па паўднёвым захадзе краіны — да 22-28 цяпла.