13 лістапада курс долара абнавіў гістарычны максімум — 17 869 рублёў

13 лістапада курс долара абнавіў гістарычны максімум — 17 869 рублёў

У пятніцу, 13 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 124 рублі — да 17 869, еўра падаражэў на 198 — да 19 249 рубля, курс расійскага рубля знізіўся з 271, 35 да 268,12 беларускага.

Такім чынам, беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.

Нагадаем, што ў чацвер, 12 лістапада, курс долара вырас на 97 рублёў — да 17 745, еўра падаражэў на 93 — да 19 051 рубля, курс расійскага рубля знізіўся з 273,28 да 271,35 беларускага.

Фота: Bymedia