11-гадовыя хакеісты ўчынілі масавую бойку на турніры ў Пінску (відэа)

Масавая бойка з удзелам юных хакеістаў адбылася падчас міжнароднага дзіцячага турніру па хакеі, які праходзіць у Пінску з 26 па 29 жніўня. У спаборніцтвах удзельнічаюць хлопчыкі 2004 года нараджэння з Беларусі, Расіі, Украіны і Латвіі.

Інцыдэнт здарыўся пасля завяршэння гульні паміж камандамі з Брэста і Кіева, у якой украінцы перамаглі з лікам 4:1. Пасля абвяшчэння найлепшых гульцоў матчу пачалося традыцыйнае руканне сапернікаў, падчас якога хлопцы сталі тузацца. Паступова гэтае тузанне перайшло ў жорсткую бойку.

Хлопцаў разнімаў увесь персанал пінскай лядовай арэны і трэнеры абедзвюх каманд, паведамляе by.tribuna.com