10 сутак жыхару Бараўлянаў за адзіночны пікет супраць вайны ва Украіне
У Беларусі працягваюцца акцыі супраць вайны ва Украіне. Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне 14 сакавіка жыхара Бараўлянаў 38-гадовага Віталя Азаронка. На яго склалі пратакол за "несанкцыянаванае пікетаванне" — за адзіночны антываенны пікет. У чым дакладна выявіўся пікет, праваабаронцы пакуль не ведаюць.
Азаронка затрымалі ў Бараўлянах. Суд прайшоў на наступны дзень. Адміністрацыйную справу разглядаў суд Мінскага раёна, які прызначыў пратэстоўцу 10 сутак арышту.