10 чэрвеня курс долара зноў падскочыў

У пятніцу, 10 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара пасля ўчорашняга зніжэння рэзка вырас на 143 рублі і складае 19 823, курс еўра вырас, хоць і не так істотна — на 36 рублёў, да 22 424. Курс расійскага рубля пры гэтым знізіўся з 308,27 да 306,50 беларускага.
Беларускі рубель знізіўся да кошыка валют на 0,04%.
Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 9 чэрвеня, курс долара знізіўся на 127 рублёў і складаў 19 680, курс еўра зменшыўся на 135 рублёў і складаў 22 388. Курс расійскага рубля вырас — з 306,42 да 308,27 беларускага.