1 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень птушак
У гэты дзень у 1906 годзе была падпісана Міжнародная канвенцыя па ахове птушак.
Міжнародны дзень птушак праходзіць штогод у рамках праграмы ЮНЕСКА "Чалавек і біясфера".
У Беларусі з гэтай нагоды пройдуць экалагічныя акцыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў спецыяліст па экалагічнай адукацыі грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Руслан Шайкін.
1 красавіка спецыялісты "Аховы птушак Бацькаўшчыны" арганізуюць у Мачулішчах экскурсіі па назіранню за адзінай у Мінскай вобласці калоніяй сокала-пустальгі. Усім жадаючым раскажуць аб умовах пражывання гэтага рэдкага віду птушак, удзельнікі экскурсій змогуць паназіраць за паводзінамі гэтай птушкі.
2 і 3 красавіка, акцыі па захоўванню птушак пройдуць таксама ў Лошыцкім парку і лесапаркавай зоне ў раёне вуліцы Цікоцкага ў Мінску. Іх удзельнікі зробяць і вывесяць штучныя гняздоўі для пеўчых птушак. Далучыцца да экалагічнага руху можа кожны жадаючы.
Акрамя таго, 2 красавіка ў Мінску будзе арганізаваны інтэлектуальны конкурс "Мудры філін", дзе каманды школьнікаў прадэманструюць свае веды пра птушак. У час спаборніцтва ім трэба будзе вызначыць птушак не толькі па знешняму выгляду, але і па голасу. Лепшыя знатакі атрымаюць падарункі.
Чакаецца, што мерапрыемствы па прыцягненню ўвагі да праблем птушак пройдуць і ў іншых рэгіёнах краіны.