Звышірацыяналізм: ці дапаможа Трамп утрымаць уладу Лукашэнку — эфір

Павел Усаў
У Мінску прэзентавалі напісаную набліжанымі да Лукашэнкі лісліўцамі кнігу з інтрыгоўнай назвай “Наш прэзідэнт”. І прэзентавалі яе ў Нацбібліятэцы. Далучыўшы такім чынам і свае намаганні да мараў Лукашэнкі замацавацца ў гісторыі. А каб месца гэта было гарантаванае, ён імкнецца як мага даўжэй заставацца пры ўладзе і перадаць яе “спадкаемцу ўласнай крыві”. Таму кожны, хто выступае супраць яго ўлады і планаў такой яе перадачы, — вораг. Якога трэба знішчыць.
У чым праяўляецца звышірацыяналізм Лукашэнкі і якім будзе яго месца ў гісторыі? Якія надзеі і пагрозы нясе прэзідэнцтва Трампа свету і як яго палітыка можа адбіцца на лёсе Беларусі? У чым бачаць прадстаўнікі “старой” апазіцыі “шкоднасць” дзейнасці новых дэмструктур і да чаго прывядуць скандалы ў асяродку дэмсіл? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым у 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.