Жыхары Брэста: Абласнога маштабу жалобы па пінскіх ахвярах недастаткова
Толькі чацвёра з 25 апытаных жыхароў Брэста лічаць дастатковым абласны маштаб жалобы па ахвярах на “Пінскдрэве”. Нагадаем, 3 і 4 лістапада распараджэннем старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара аб’яўленыя Днямі жалобы па 14 загінулых у выніку выбуху на прадпрыемстве “Пінскдрэў”.
Еўрарадыё апытала брэстаўчанаў, ці лічаць яны дастатковым абласны маштаб жалобы. Вось тыповыя адказы.
Жанчына сталага веку: – Не, лічу, што трэба было рабіць гэта ў маштабах краіны.
Малады мужчына: – Лічу, толькі ў рэспубліканскім маштабе трэба было абвяшчаць жалобу.
Маладая дзяўчына: – Вядома, агульнанацыянальная жалоба павінна быць. Не кожны год нават гінуць 14 чалавек.
Жанчына сталага веку: – Лічу, што дастаткова. Былі ж там тэхнічныя прычыны нейкія.
Жанчына сярэдняга веку: – А хіба не перавялі на агульнанацыянальны? Я нешта ў таксоўцы чула.
На здымку: Прыспушчаныя сцягі над Брэсцкім аблвыканкамам і на плошчы перад ім.