Жаданне “моцнай рукі”: чаму народ сам прыводзіць да ўлады дыктатараў — эфір

Яўген Красулін

Яўген Красулін

Чамусьці часам здараецца так, што людзі, якія нібыта прагнуць свабоды і дэмакратыі, абіраюць сваімі лідарамі асоб, якія не хаваюць свайго намеру і гэтыя свабоды, і гэтую дэмакратыю знішчыць. Прычым папярэднія дзеянні гэтых палітыкаў ніяк не сведчаць пра іх паспяховаць, але ні на аўтарытарныя праявы, ні на хлуслівыя абяцанні, ні на непісьменнасць і цемрашальства ўвагі не звяртаецца. І ўсё дзеля мары пра “моцную руку”, якая сілай зацягне ўсіх у светлую і шчаслівую будучыню.

Чаму людзі абіраюць відавочна аўтарытарных палітыкаў на кіроўныя пасады і ў чым падабенства Трампа, аяталы Хамейні і Лукашэнкі? Чаго і якімі метадамі імкнуўся дамагчыся Трамп падчас свайго першага прэзідэнцтва і што ў выніку атрымалася? Чаму аўтарытарныя лідары асабліва балюча ўспрымаюць супраціў іх лідарству з боку творчых людзей — пісьменнікаў, музыкаў, актораў і журналістаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.