Закрыццё “Беларускага Гаюна” і заявы Шарэнда-Панасюк — стрым з Паўлам Усавым

Павел Усаў / Еўрарадыё
Якія актуальныя падзеі апошніх сямі дзён мы абмяркуем у рэгулярнай праграме з Паўлам Усавым.
Быў узламаны і прыпыніў сваю дзейнасць ваенны маніторынгавы праект “Беларускі Гаюн” — праз неахайнасць актывістаў дзясяткі, калі не сотні беларусаў могуць трапіць у турмы. Таксама на волю нарэшце выйшла брэсцкая актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк. З яе рэжым здзекаваўся апошнія чатыры гады, але так і не змог зламаць.
А яшчэ Аляксандр Лукашэнка захацеў з Беларусі зрабіць “цэнтр прыцягнення рэлігійных канфесій”. Толькі хто цяпер паедзе пад крыло аўтакрата? На гэтыя і іншыя пытанні мы паразмаўляем з Паўлам Усавым — палітолагам, доктарам палітычных навук і сябрам руху “Вольная Беларусь”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.