З-за аварыі на ГРЭС у Віцебску часова быў спынены грамадскі транспарт

Новыя падрабязнасці пра наступствы аварыі на Лугомльскай ГРЭС паведамляе тэлеканал ОНТ. Паводле яго інфармацыі, перабоі з пастаўкамі электраэнергіі адчула ўся краіна. У Віцебску часова не працаваў грамадскі транспарт. Была абмежавана праца Жлобінскага металургічнага завода, гомельскай кандытарскай фабрыкі "Спартак". Яшчэ раней мы паведамлялі, са спасылкай на Першы тэлеканал, пра спыненне Мінскага трактарнага завода.