З Гомельшчыны нельга будзе па чыгунцы прыехаць на Дзень Волі ў Мінск
У Жлобіне не прадаюць квіткі на цягнікі, якія ідуць на Мінск раніцай 25 сакавіка. Пра гэта паведаміў сябра Нацыянальнага камітэта Аб'яднанай грамадзянскай партыі Марат Афанасьеў. Паводле яго словаў, у касе вакзала яго жонцы, якая збіралася ехаць у
сталіцу, сказалі, што ў аўторак 25 сакавіка будуць рамантавацца
чыгуначныя пуці.
Таму продаж на ранішнія цягнікі, якія ідуць з Гомеля на Мінск, адмяняецца. Толькі пасля таго, як яна паказала турыстычную пуцёўку, ёй прадалі квіток на начны цягнік Калінкавічы - Мінск.
Марат Афанасьеў перакананы, што ўчастак ад Жлобіна да Бабруйска блакуюць спецыяльна, каб людзі, якія хацелі паехаць на апазіцыйную акцыю ў Мінск, не патрапілі на яе, інфармуе прэс-служба АГП.