Якім будзе Мінск праз 10-15 год? Меркаванне старшыні Мінгарвыканкама

Мінск / Марыся Вайтовіч
— Сёння горад ідэальна збалансаваны па колькасці людзей, таму больш пашыраць яго не трэба. Таксама яму не варта расці ў вышыню, — такім бачыць Мінск Уладзімір Кухараў праз 10-15 гадоў.
На думку старшыні Мінгарвыканкама, сталіца павінна заставацца чыстай, прыгожай і камфортнай для жыцця.
— Мне хочацца, каб мінчане больш беражліва ставіліся да яе. Каб моладзь была больш актыўнай, удзельнічала ў жыцці горада, развівала свае праекты. Таму што менавіта маладым людзям трэба зрабіць Мінск лепш і прыгажэй, — адзначыў Уладзімір Кухараў.
Па дадзеных Белстата, які правёў апытанне, у 2024 годзе на заробкі з'яжджалі 112,4 тысячы беларусаў. Гэта на 2 тысячы перавышае ўзровень 2023 года.
Калі б у Белстата быў інструмент, які падлічваў бы тых, хто выехаў на больш працяглы тэрмін (такія людзі часта з'язджаюць сем'ямі, таму анкету ў Беларусі запаўняць няма каму), то атрымалася б яшчэ большая лічба працоўнай эміграцыі, піша газета "Белорусы и рынок".
Лідэрам ва ўцечцы кадраў стала Магілёўская вобласць, адкуль выехала 25,2 тысячы чалавек. У Мінску налічылі дзве з паловай тысячы працоўных эмігрантаў.
Менавіта гэтыя людзі маглі ў будучыні рабіць Мінск лепш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.