Як будуць адзначаць Першамай у Берліне і Варшаве?
Польскі “Саюз дэмакратычных левых сіл” першага траўня будзе патрабаваць большых заробкаў і абароны працаўніка, а “Сацыялістычная моладзь Нямеччыны” апроч працоўных лозунгаў будзе пратэставаць супраць нацыяналістаў і расістаў.
У той час, калі ў Беларусі незалежным прафсаюзам не дазволілі правесці сваю першамайскую акцыю, камуністы збіраюцца на маёўку на плошчы Бангалор, а Мікола Статкевіч запрашае на еўрамаёўку ля Нацыянальнай бібліятэкі, Еўрарадыё вырашыла дазнацца, які сэнс укладаюць у Першага мая замежнікі і якія лозунгі прагучаць на першамайскіх акцыях у Нямеччыне і Польшчы.
У Нямеччыне сярод традыцыйных працоўных лозунгаў левых з’яўляюцца і відавочна сучасныя: змагацца з нацыяналістамі і расістамі Першага траўня сёлета будзе “Сацыялістычная моладзь Нямеччыны”.
“Сацыялістычная моладзь Нямеччыны”: "Мы гэта свята адзначаем як дзень працоўных і працоўных саюзаў. Мы змагаемся за лепшыя ўмовы працы, за працу для маладых людзей і за добрую адукацыю. У апошні час у Нямеччыне набываюць моц нацыяналістычныя і расісцкія рухі, таму мы таксама мусім супрацьстаяць ім у гэты асаблівы дзень".
Польскі “Саюз дэмакратычных левых сіл” падчас першатравеньскай дэманстрацыі будзе патрабаваць большых заробкаў і абароны працаўнікоў, аднак, па меркаванні прэс-сакратара партыі Томаша Каліты, Першага траўня – гэта да таго ж дзень, калі дэмакратычныя левыя нагадваюць пра сваё існаванне.
Томаш Каліта, прэс-сакратар: “Для нас свята Першага траўня вельмі важнае, бо яно з’яўляецца значным элементам левай традыцыі. Канешне, у гісторыі Польшчы яно мела вельмі розны характар, аднак гэта не мяняе факту, што свята гэтае ўзнікла ў Амерыцы, што гэта міжнароднае свята. У гэтым годзе мы будзем маніфеставаць пад лозунгамі, што хочам большых заробкаў і таксама абароны працаўніка. Першага траўня – не толькі гістарычнае свята, гэта таксама дзень, які нагадвае, што існуюць левыя, і не толькі тыя палітычныя ў фармаце палітычных партый, але і прадстаўнікі грамадскасці. Канешне, па-рознаму ўспрымаюць гэтае свята ў Польшчы, і на ім яшчэ ляжыць цень папярэдняга часу. Аднак гэта ўсё больш і больш змяняецца”.
Варта адзначыць, што першага траўня ў Польшчы прыпадае на даўгі травеньскі ўікэнд, на які палякі традыцыйна выязджаюць куды-небудзь на прыроду ці за мяжу.