Вытворцы: пладовае віно карысней за натуральныя сокі
А прадпрыемствы, якія яго вырабляюць, — бюджэтаўтваральныя
Па падліках Еўрарадыё, пасля ўсіх вылікаў сабекошт бутэлькі айчыннага пладова-ягаднага віна складае каля 300 рублёў. Беларускія вытворцы ўпэўніваюць – нават за такія грошы можна вырабіць смачны і якасны алкагольны прысмак. Віно – не горшае за замежнае вінаграднае.
Сёння ў Беларусі выпускаецца больш за 2 тысячы найменняў пладова-ягаднага віна. Кошт за бутэльку вагаецца ад 2,5 да 4,5 тысяч рублёў. Еўрарадыё паспрабавала даведацца, адкуль бярэцца гэтая лічба, з чаго складаецца і што за кампаненты выкарыстоўваюцца вытворцамі для вырабу “таннага і смачнага” айчыннага віна.
Дырэктар Талачынскага кансервавага завода Анатоль Анюхоўскі расказаў Еўрарадыё, што амаль палову кошту віна складае дзяржаўны падатак – акцыз. А з ўлікам таго, што прадукт гэты папулярны і карыстаецца попытам, іх прадпрыемства аўтаматычна становіцца бюджэтаўтваральным.
Анатоль Анюхоўскі: “У нас дзесьці ў межах 45%. Я маю на ўвазе акцыз, акцызная марка і г.д. набліжаемся амаль на паловы кошту. Але ж у нас падакцызная прадукцыя, і яе вытворчасць і рэалізацыя павінна суадносіцца з падаткамі. Нашае прадпрыемства з’яўляецца бюджэтаўтваральным. Летась нашае прадпрыемства дало ў бюджэт, у асноўным мясцовы, больш за 11 мільярдаў рублёў. Плюс амаль 1 мільярд у пенсійны фонд. Так і павінна быць! Я лічу, што падаткі і акцызы на гэтую прадукцыю не павінны скарачацца”.
Атрымліваецца, што толькі падаткі дзяржавы складаюць амаль палову кошту бутэлькі віна. А ёсць яшчэ гандлёвая нацэнка, кошт пустой бутэлькі, корка, этыкеткі, прыбытак самога прадпрыемства. Калі ўсё гэта скласці, то з усёй сумы на закуп сыравіны і выраб прадукцыі застанецца каля 10-15%. Альбо некалькі сотняў рублёў. Узнікае сумнеў, што на гэтыя грошы можна набыць якасную сыравіну для вырабу віна. Але дырэктар упэўнівае ў адваротным.
Анатоль Анюхоўскі: “У нашай вытворчасці выкарыстоўваецца толькі натуральная сыравіна – яблыкі, ягады культурныя і дзікарослыя. Канешне, выкарыстоўваецца цукар, спірт рэктыфікаваны. І фактычна на 90% нам у апошні час паступае спірт “люкс”, спірт “гарэлачны”. Дзе тут можна знайсці нейкую атруту? Безумоўна, калі віно робіцца дзесьці падпольна, без кантролю дзяржавы, тады гэта будзе атрута. У гэтым я не сумняваюся, бо працэс вінаробства вельмі складаны і справа гэта толькі прафесіяналаў”.
Больш таго, дырэктар упэўнены, што іх пладова-ягаднае віно ўтрымлівае больш вітамінаў і для здароўя больш карыснае, чым 100% сок.
Анатоль Анюхоўскі: “Пра сокі сённяшнія, якія і дзецям даюць, кажуць, што там шматлікія вітаміны. Якія там вітаміны?! Сённяшнія сокі гэта адноўленыя канцэнтраты. Спачатку сок выпарваюць тэрмічнай апрацоўкай, падчас якой гінуць амаль усе вітаміны і незаменныя амінакіслоты. А потым яго на завод, калі разліваюць, ізноў аднаўляюць, дадаючы 8-9 частак, да 10, вады, і ізноў ідзе працэс стэрылізацыі, купажу і разлівання. Двухразовая тэрмічная апрацоўка! Якія вітаміны могуць быць у гэтых соках, хоць і пішуць,што яны на 100% натуральныя?!”
Такім чынам, дырэктар Талачынскага кансервавага камбінату ўпэўнены не толькі ў тым, што беларускае віно, нягледзячы на таннасць, можа быць яшчэ і смачным. Кажа, яно можа быць нават карысным.
Тое, што эра “чарніла” мінула і, нягледзячы на невялікі сабекошт, беларускія пладова-ягадныя віны не саступаюць малдаўскім, а то і французскім вінаградным, даказвала Еўрарадыё і кіраўнік вытворчасці Маладзечанскага харчовага камбіната Яўгенія Амілаўская.
Яўгенія Амілаўская: “Чарніла” было, калі з канцэнтратаў лілі, калі лілі з падазроных канцэнтратаў, прывезеных у асноўным з Расіі. Сёння ў Беларусі дастаткова сыравіны і сродкаў, добрая тэхналогія, шмат распрацовак вінаробаў, каб ліць добрае віно, не “чарніла”. І па смакавых якасцях яно не вельмі адрозніваецца ад тых жа малдаўскіх він. Бо невядома, што яны ў тым “матэрыяле” нам прывозяць. Ну, пахне ізабэлай… Карацей, у іх добрыя вінаградныя віны, у нас – пладова-ягадныя”.
А напрыканцы размовы прывяла самы важкі аргумент на карысць айчыннага віна.
Яўгенія Амілаўская: “Калі ёсць падыходзячы момант, то я сваё віно п’ю, я яго не баюся выпіць. Што яшчэ можна сказаць?!”
Размову з вінаробамі Еўрарадыё перадало аднаму з вядучых нарколагаў нашай краіны і папрасіла пракаментаваць іх выказванні аб карыснасці таннага айчыннага віна.
Нарколаг: “Любы напой, слабаалкагольнае піва ці джын-тонік, тройчы якаснае віно французскае, партугальскае, іспанскае альбо наша “пладова-выгаднае”, гарэлка, каньякі і г.д. — усё, што ўтрымлівае спірт, пры злоўжыванні заўсёды выклікае негатыўныя наступствы і для арганізма, і для грамадства. І параўноўваць яго з сокамі некарэктна. Сокі дзецям даюць, а ў іх аказваецца віно карыснае! У краіне, дзе і так шмат злоўжывання і ўзровень ужывання высокі, толькі такога піяра алкаголю нам і не хапае”.
І выказаў сваё меркаванне наконт таго, ці можна за капейкі зрабіць якасны прадукт.
Нарколаг: “Мы з вамі таксама віно ўжываем і штосьці ў гэтым разумеем – гэта лепшае, а гэта горшае. І не толькі па смаку, але і па наступствах. На заўтра, на паслязаўтра… Вось і ўвесь сказ пра гэтае нашае смачнае таннае віно”.
Лідэр гурта N.R.M. Лявон Вольскі, паводле яго слоў, таксама калісьці ўжываў “чарніла”. Зараз п’е толькі добрае іспанскае віно. Але таго, што і за невялікія грошы нашыя вытворцы могуць зрабіць нешта прыстойнае, не выключае.
Лявон Вольскі: “Я не здзіўлюся, што ўсё гэта вельмі танна. Але ж вы ведаеце, што “чарвіўка” падзяляецца на напой пладовы моцны і віно пладова-ягаднае. Віно можна спажываць, а напой пладовы моцны, накшталт “Крыжачка”, зусім не прыдатныя для ўжывання. Бо яны вырабляюцца з нейкай эсэнцыі, спірытуса таннага. Барматуха з усёй гэтай бурды і ёсць напой пладовы моцны. Я некалькі разоў ужываў, і рабіць гэтага не рэкамендуецца ні ў якім выпадку! А віны дзесьці на тэрыторыі Беларусі, можа, і робяць нармальныя. Трэба патрапіць на завод, каб зрабілі экскурсію, паказалі, як там усё чысценька, якая стаіць еўрапейская тэхналогія, адціск і г.д., тады, канешне, можна нават і паспрабаваць”.

.