Вынікі гей-параду ў Чарнагорыі: 21 паранены (відэа)
Акцыя прайшла ў нядзелю ў сталіцы краіны Падгорыцы.
Шэсце каля 100 прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў прайшло па цэнтры горада. Там жа сабраліся каля 1500 праціўнікаў гей-параду, якія спрабавалі спыніць акцыю. Адбыліся сутыкненні з паліцыяй, 60 чалавек былі затрыманыя. Сярод параненых большасць складаюць паліцыянты (адзін праваахоўнік атрымаў цяжкую траўму), якіх закідвалі камянямі і петардамі.
Для разгону натоўпаў праціўнікаў гей-параду паліцыя выкарыстоўвала гумавыя дубінкі і слёзацечны газ. Агулам парадак падтрымлівалі каля 2000 паліцыянтаў, якія пасля заканчэння акцыі вывезлі на аўтамабілях удзельнікаў і журналістаў.

Фота — Reuters