Вядучая гандбалістка адмовілася выступаць за зборную Беларусі
Вядучая беларуская гандбалістка Вікторыя Шаманоўская адмовілася выступаць за нацыянальную зборную, піша "Гандбол Беларусі".
Ёсць звесткі, што яна вырашыла прыняць расійскае грамадзянства.
У мінулым сезоне Шаманоўская выступала за клуб "Лада". Па выніках сезона-2020 / 21 спартоўку прызналі найлепшай лінейнай чэмпіянату Расіі.
У цяперашнім сезоне яна выступае за ЦСКА.